Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:49 ]  Арганізатарам тэракту ў Багдадзе дапамаглі ахоўнікі ААН


(БАГДАД) У ходзе расьследваньня тэракту ў штаб-кватэры ААН у Багдадзе выявілася, што арганізатарам выбуху дапамагалі іракскія ахоўнікі будынку. Аб гэтым на ўмовах ананімнасьці паведамілі журналістам высокапастаўленыя крыніцы ў ААН і ЗША. Паводле гэтых крыніцаў, галоўнай мэтай тэрарыстаў было забойства адмысловага пасланьніка ААН у Іраку Сэрджа Віэйра ды Мелу. Ягонае цела сёньня было адпраўленае самалётам у Жэневу. Ды Мелу будзе пахаваны ў Францыі
XS
SM
MD
LG