Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:46 ]  Правабаронцы заклікалі Пуціна спыніць канфлікт у Чачні


(УЛАДЫКАЎКАЗ) Група вядомых расейскіх праваабаронцаў зьвярнулася да прэзыдэнта Пуціна з заклікам распачаць перамовы “з палітычнымі лідэрамі чачэнскіх сэпаратыстаў”, каб пакласьці канец канфлікту ў рэспубліцы. Зварот падпісалі, сярод іншых, удава акадэміка Сахарава Алена Бонэр, кіраўніца Маскоўскай Гэльсінскай групы Людміла Аляксеева, дэпутат Думы Сяргей Кавалёў ды іншыя – ўсяго 31чалавек. Сёньня 28 чачэнскіх няўрадавых арганізацыяў выпусьцілі заяву з заклікам байкатаваць прэзыдэнцкія выбары ў рэспубліцы 5 кастрычніка. Тым часам некалькі жыхароў Ведзяно шосты дзеь блякуюць пад’езды да будынку прамаскоўскай адміністрацыі Чачні, патрабуючы вызваліць усіх затрыманых расейцамі падчас апошніх ваенных апэрацыяў
XS
SM
MD
LG