Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:44 ]  Пакістан прапанаваў Афганістану абменьвацца выведнымі зьвесткамі


(КАБУЛ) Пакістан прапанаваў Афганістану супрацоўніцтва ў галіне выведкі. Выступаючы ў Кабуле на брыфінгу, міністар замежных справаў Пакістану Куршыд Касуры заявіў, што абмен зьвесткамі паміж выведнымі службамі абедзьвюх краінаў можа запабегчы канфліктам на мяжы. Афіцыйны Кабул не аднойчы абвінавачваў Пакістан у тым, што зь ягонай тэртырыі ў Афганістан пранікаюць баяўнікі з атрадаў былога Талібану. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Афганістану заявіў, што ягоная краіна адкрытая да супрацоўніцтва з Пакістанам, у тым ліку і ў галіне выведкі. У сваю чаргу, пакістанскі міністар абверг абвінавачаньні ў тым, што войскі Пакістану парушылі мяжу з Афганістанам у мінулым месяцы
XS
SM
MD
LG