Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:39 ]  Нямецкі канцлер прыехаў у Італію мірыцца

(РЫМ) Нямецкі канцлер Гэрхард Шродэр прыбыў з двухдзённым візытам у Італію па зпрашэньні італьянскага прэзыдэнта Карла Чампі. Візыт закліканы палепшыць адносіны паміж двума краінамі, якія пагоршыліся сёлета з-за некаторых выказваньняў італьянскіх палітыкаў. Спачатку прэмьер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі абразіў нямецкага дэпатута Эўрапарлямэнту Марціна Шульца, заявіўшы, што таму падыйшла б роля ахоўніка канцэнтрацыйнага лягеру. Бэрлюсконі выказаў шкадаваньне з нагоды інцыдэнту, але адмовіўся прасіць прабачэньня. Пазьней італьянскі міністар турызму Стэфана Стэфані назваў немцаў “стандартнымі бляндынамі-супернацыяналістамі”, якія запоўнілі італьянскія ўзьябрэжжы. Канцлер Шродэр тады адмяніў свой плянаваны візыт у Італію. Пасьля гэтага Бэрлюсконі прынес прабачэньні Шродэру па тэлефоне, а Стэфані пайшоў у адстаўку. Чакаецца, што канцлер Нямеччыны і прэм’ер -міністар Італіі сустрэнуцца ў Рыме заўтра
XS
SM
MD
LG