Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:20 ]  На борце зьніклага ў Расеі гэлікоптэру магло быць аж 20 пасажэраў


ПЕТРАПАЎЛАЎСК-КАМЧАЦКІ. РАСЕЯ. На Камчатцы аднавіліся пошукі зьніклага гэлікоптэру Мі-8, на борце якога знаходзіўся губэрнатар Сахалінскай вобласьці Ігар Фархутдынаў. Пошук гэлікоптэру вядуць каля 350 чалавек, 19 самалётаў і гэлікоптэраў, 25 адзінак тэхнікі і болей, як 40 марскіх вадаплаваў. Непрыязныя ўмовы надвор’я замінаюць пошукавым апэрацыям. Гэлікоптэр Мі-8, на борце якога знаходзілася дэлегацыя адміністрацыі Сахалінскай вобласьці на чале з губэрнатарам Ігарам Фархутдынавым, зьнік на Камчатцы два дні таму. Пракуратура высьветліла, што сьпіс пасажэраў ня быў складзены. Іхная колькасьць магла дасягаць 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG