Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  У Чачні два дні йшоў бой

(МАСКВА) Паводле расейскіх уладаў, у Чачні цягам двух дзён адбываўся бой паміж чачэнскімі ваяўнікамі і ўрадавымі войскамі. Міністар унутраных справаў Расеі Барыс Грызлоў заявіў, што былі забітыя прынамсі трое расейскіх жаўнераў і 14 ваяўнікоў. Бой адбываўся ля вёскі Аўтуры блізу гораду Шалі. Паводле міністра, атрад ваяўнікоў быў разьбіты і яны адыйшоў у горы. Тым часам дэпутат расейскай дзярждумы Аслямбек Асляханаў, які выставіў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у Чачні, заявіў, што траціна сьпісаў чачэнскіх выбарцаў сфальшаваная. Паводле Асляханава, з 540 тысячаў афіцыйна зарэгістраваных у рэспубліцы выбарцаў каля 200 тысячаў няма ў жывых. Асляханаў – адзін з 11 кандыдатаў на пост прэзыдэнта Чачні, якога будуць абіраць 5 кастрычніка
XS
SM
MD
LG