Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:21 ]  Прэмьер-міністар Чэхіі ўшанаваў памяць ахвяраў савецкага ўварваньня 1968-га году

(ПРАГА) Сёньня прэмьер-міністар Чэхіі Уладзімір Шпідла ўсклаў вянок да будынку Чэскага радыё, які зьяўляеца сымболем супраціву савецкай акупацыі 1968 году. Выступаючы з нагоды 35-й гадавіны ўварваньня савецкіх войскаў у Чэхаславачыну, Уладзімір Шпідла, у прыватнасьці, сказаў, што той доўгі і жорсткі пэрыяд стаўся пачаткам новага этапу барацьбы за свабоду, якая скончылася 17 –га лістапада 1989 году. Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, які ў якасьці дысыдэнта адыграў ключавую ролю падчас аксамітнай рэвалюцыі 89-году, сёньня наведаў горад Лібэрэц, дзе ўзяў удзел у грамадскіх слуханьнях. У гэтым горадзе Вацлаў Гавэл знаходзіўся ў момант, калі пачалос яўварваньне войскаў Савецкага аюзу і краінаў Варшаўскага Пакту ў ЧССР
XS
SM
MD
LG