(Уладзівасток) Выратавальная каманда аднавіла сёньня пошук расейскага гэлікоптэра, які зьнік у раёне Камчаткі. На борце гэлікоптэру было прынамсі 17 пасажыраў, улучна з губэрнтарам Сахаліну Ігарам Фархутдзінавым ды іншымі высокпастаўленымі кіраўнікамі. Чатыры самалёты і дзясятак гэлікоптэраў удзельнічаюць у пошукавай апэрацыі на ўзьябрэжжы Камчаткі. Гэлікотэр Мі-8 ляцеў з Пэтрапаўлаўску-Камчацкага ў Севера-Курыльск, калі зь ім была страчаная сувязь. Прадстаўнік прэзыдэнта Пуціна на Далёкім Усходзе Канстантын Пулікоўскі заявіў сёньня, што адсутнасьць дакладнага сьпісу пасажыраў і экіпажу ёсьць грубым парушэньнем мераў бясьпекі палётаў