Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:14 ]  ЗША і ААН абмяркоўваюць сытуацыю ў Іраку


НЬЮ-ЁРК. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл абмяркоўвае сёньня ў Нью-Ёрку зь генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам сытуацыю, што паўстала пасьля выбуху ў прадстаўніцтве ААН у Багдадзе. Яны разгледзяць пункты, што маюць легчы ў аснову рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН у сытуацыі ў Іраку. Рада Бясьпекі ўжо заявіла пра рашучасць ААН працягваць працу ў Іраку. Тым часам, працягваецца эвакуацыя з Багдаду пацярпелых у выніку выбуху. Ахвярамі тэрарыстычнага нападу ў аўторак сталі, паводле ўдакладненых дадзеных, болей, як 20 чалавек. Прадстаўнікі мясцовых уладаў і амэрыканскіх вайскоўцаў мяркуюць, што колькасьць загіблых можа вырасьці, бо пад руінамі яшчэ застаюцца людзі.
XS
SM
MD
LG