Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:11 ]  Ізраіль помсьціць за тэракт у Ерусаліме


ЕРУСАЛІМ. Кабінэт міністраў Ізраілю папярэдзіў палестынскі ўрад, што мірны працэс ня зможа працягвацца, пакуль ня будуць зробленыя захады супраць радыкальных ісьлямскіх груповак. На паседжаньні сілавога блёку ізраільскага ўраду абмяркоўваліся таксама магчымыя акцыі адплаты ў зьвязку з апошнім тэрактам у Ерусаліме. Мінулай начы ізраільскае войска зладзіла рэйд у лягеры ўцекачоў у горадзе Тулькарм на Заходнім беразе Ярдану. Арыштаваныя тры актывісты руху Фатх, што падпарадкоўваецца Ясіру Арафату. У часе рэйду быў застрэлены палестынскі падлетак. Тым часам, у вайсковай вязьніцы працягваецца мяцеж палестынскіх зьняволеных. Паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ і гумовыя кулі.
XS
SM
MD
LG