БАГДАД. Усясьветны банк адклікае свой пэрсанал зь Іраку ў зьвязку з выбухам у прадстаўніцтве ААН у Багдадзе. Прадстаўнік банку заявіў, што гэтае рашэньне выкліканае меркаваньнямі бясьпекі. Усясьветны банк меў 15 супрацоўнікаў у Багдадзе, некаторыя зь іх знаходзіліся ў прадстаўніцтве ААН у моманце выбуху. Два супрацоўнікі былі параненыя і адзін зьнік бязь звесткаў. Усясьветны банк зьбіраецца працягваць працу ў Іраку са сталіцы Ярданіі – Аману. Міжнародны валютны фонд таксама меў офіс у прадстаўніцтве ААН у Багдадзе. Чатыры супрацоўнікі МВФ эвакуяваныя пасьля аказаньня ім мэдычнай дапамогі. Пытаньне, ці будзе далей МВФ працаваць у Багдадзе, разглядаецца.