Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:19 ]  Сьвет асуджае выбух у Багдадзе

НЬЮ-ЁРК. Усясьветная супольнасьць рэзка асудзіла выбух ля прадстаўніцтва ААН у Багдадзе. Тое, што здарылася, генэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан назваў “ актам несправакаванага злачыннага гвалту”. Ён заклікаў знайсьці і сувора пакараць вінаватых. Прэзыдэнт ЗША Джордж Юуш заявіў, што тэракт ажыцьцявілі “ворагі цывілізаванага сьвету”. Абурэньне ў зьвязку з выбухам выказалі Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя, Расея і шэраг іншых краінаў. Тым часам, у Бразіліі абвешчаная трохдзённая жалоба з нагоды пагібелі Сэржыў Аіэйра ды Мэла – бразільскага дыплямата, які ачольваў місію ААН у Багдадзе. Прэзыдэнт Бразіліі Луіс Інасіё Лула да Сілва заявіў, што дыплямат стаў “ахвяраю тэрарыстычнага вар’яцтва”. Разам ня меней, як 17 чалавек загінулі ля прадстаўніцтва ААН у Багдадзе.
XS
SM
MD
LG