БАМАКА. Са сталіцы цэнтральнаафрыканскай краіны Малі – Бамака – вылецелі ў Эўропу 14 эўрапейцаў, якія болей, як 5 месяцаў знаходзіліся ў палоне ў алжырскіх паўстанцаў. Дзевяць немцаў, чатыры швайцарцы і адзін галяндзкі турыст былі захопленыя ў часе сафары на поўдні Алжыру. У панядзелак яны былі вызваленыя і перададзеныя ўладам Малі. Улады Нямеччыны адмаўляюцца даваць інфармацыю пра магчымую суму выкупу. Разам на поўдні Алжыру былі захопленыя 32 эўрапейскіх турысты, першая група зь іх была вызваленая раней.