Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  Міжнародная рэакцыя на выбух у прадстаўніцтве ААН у Іраку


Нью Ёрк Зараз у Нью-Ёрку праходзіць надзвычайнае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, прысьвечанае тэракту ў Багдадзе. Прадстаўнік Сірыі, якая старшынюе ў Радзе, выказаў абурэньне нападам. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў назваў інцыдэнт “варварскім актам, якому няма апраўданьня”.Генеральны сакратар ААН Кофі Анан расцаніў тэрарыстычны напад, як акт несправакаванага злачынага гвалту. Прэўзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што напад зьдзейсьнілі ворагі цывілізаванага сьвету. Паводле Буша ў тэрарыстаў не атрымаецца запалохаць ААН, ЗША і іх саюзьнікаў, якія па –ранейшаму маюць намер дапамагчы народу Іраку аднавіць краіну і скончыць са спадчынай дыктатуры. Каардынатар Эўразьвязу ў пытаньнях бясьпекі Гаўер Салана сказаў, што тэракт быў ськіраваны супраць тых, хто дапамагае аднаўленьню Іраку.
XS
SM
MD
LG