Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Прынамсі 9 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў Багдадзе


(БАГДАД) Паводле афіцыйных зьвестак, прынамсі 9 чалавек загінулі ў выніку выбуху каля штаб-кватэры ААН у Багдадзе. Замінаваны грузавік выбухнуў ля гатэлю, дзе месьціцца штаб-кватэра ААН. Сур’ёзна быў паранены адмысловы прадстаўнік ААН у Іраку Сэрхіо Віэйра ды Мелу, а таксама іншыя супрацоўнікі – некалькі дзсяткаў чалавек. Сярод іх быў паранены кіраўнік адмысловай праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне” Бэнон Сэван. Рада бясьпекі ААН абвесьціла аб скліканьні надзвычайнага паседжаньня ў сувязі з тэрактам у Багдадзе. Міністар замежных справаў Сірыі, якая зьўляецца непастаянным сябрам Рады бясьпекі заявіў, што ён шакаваны інцыдэнтам і чакае больш падрабязнай інфрмацыі. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў назваў інцыдэнт “варварскім актам, якому няма апраўданьня”
XS
SM
MD
LG