Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:05 ]  КНДР пагадзілася ўдзельнічаць ва Ўсясьветных студэнцкіх гульнях


(СЭУЛ) Паўночная Карэя абвесьціла, што яе каманда возьме ўдзел ва Ўсясьветных студэнцкіх гульнях у горадзе Тэгу ў Паўднёвай Карэі. Прадстаўнік паўднёвакарэйскага боку паведаміў, што Міністэрства ў справе аб’яднаньня Карэі атрымала ад КНДР афіцыйнае пацьверджаньне аб удзеле ў гульнях, якія пачнуцца ў чацьвер. Паўночная Карэя пагражала адмовіцца ад удзелу ў спаборніцтвах пасьля таго, як дэмаенстранты ў Сэуле спалілі сьцяг КНДР і выяву яе кіраўніка Кім-Чэн-Іра. У дэманстрацыі пратэсту супраць ядзернай праграмы КНДР удзельнічалі каля 5000 чалавек
XS
SM
MD
LG