Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:32 ]  Інданэзійскяа паліцыя назвала імёны падазраваных у тэрактах


(ДЖАКАРТА) Інданэзійская паліцыя сёньня абнародвала імёны 10 падазраваных у датычнасьці да тэракту ў гатэлі “Марыёт” у Джакарце раней у гэтым месяцы, у выніку якога 12 чалавек загінулі і 150 былі параненыя. Паводле заявы паліцыі, адзін з падазраваных меў дачыненьне таксама да тэракту на высьпе Балі ў мінулым годзе, дзе загінулі больш за 200 чалавек. Ўлады Інданэзіі вінавацяць у абодвух тэрактах тэрарыстычную групоўку Джэмаа Іслямія, якая, як мяркуецца, зьвязаная з Аль-Каедай. Паліцыя паведаміла таксама, што затрыманы раней інданэзіец, вядомы пад імем Гамбалі, верагодна выдаткаваў 45 тысяч даляраў на тэракты ў Інданэзіі.
XS
SM
MD
LG