ЛЁНДАН. У Вялікай Брытаніі незалежная камісія, якая расьследуе абставіны сьмерці дарадцы міністэрства абароны Дэвіда Кэльлі, сёньня будзе слухаць сьведчаньні Аластэра Кэмпбэла,які ва ўрадзе Тоні Блэра адказвае за сувязі з грамадзкасьцю. Напярэдадні іншы прадстаўнік ураду – Джонатан Паўэл – паведаміў, што ў мінулым верасьні атрымаў ад Кэмпбэла электронны ліст, у якім цьвердзілася, што даклад пра ірацкую пагрозу быў істотна перапісаны перад абвешчаньнем. Даклад стаў падставай дзеля ваеннай апэрацыі супраць Іраку.