Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:45 ]  Эўразьвяз мае ўзмацніць барацьбу з падробкамі эўрапейскай валюты


БРУСЭЛЬ. У краінах Эўрапейскага Зьвязу трэба ўзмацніць барацьбу з падробкамі эўрапейскай валюты, -- такую заяву зрабіла кіраўнік камітэту Эўрапарлямэнту ў эканамічнай і фінансавай палітыцы Крыста Рандзіё-Плят. Паводле ейных дадзеных, толькі ў ліпені Інтэрпол выявіў у краінах Эўропы 12 падпольных друкарняў, дзе выраблялі падробныя банкноты эўра, а таксама тры майстэрні ў вытворчасці манэтаў. Фальшываманэтчыкі друкуюць таксама купюры вартасьцю 300 эўра, якія не існуюць.
XS
SM
MD
LG