АКРА. Урад Лібэрыі і дзьве асноўныя паўстанцкія групоўкі падпісалі ў панядзелак увечары пагадненьне пра спыненьне агню і падзеле ўлады. Гэтае пагадненьне мае на мэце пакласьці канец чатырохгадовай грамадзянскай вайне. Дамова была падпісаная ў сталіцы Ганы – Акры. Паводле пагадненьня, у Лібэрыі будзе сфармаваны пераходны ўрад, які мае знаходзіцца ва ўладзе да 2006 году. Выканаўчы сакратар Эканамічнай супольнасьці краінаў Заходняй Афрыкі Махамэд ібн Хатмас, які браў удзел у перамовах як пасярэднік, паведаміў, што бакі працягваюць абмяркоўваць склад будучага ўраду.