Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:39 ]  Грамадзянін Нямеччыны Ян Буш дэпартаваны зь Беларусі за падрыўную дзейнасьць


(Менск) Грамадзянін ФРГ, сябра моладзевага крыла Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Ян Буш дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі ў сувязі з падрыўной дзейнасьцю. Аб гэтым сёньня паведаміў цэнтар інфармацыі і грамадскіх сувязяў КГБ. Як заявілі ў камітэце для агенцыі Інтэрфакс, падставай для дэпартацыі сталі зьвесткі аб тым, што нямецкі грамадзянін удзельнічаў у арганізацыі і правядзеньні сэмінараў для сяброў нэзарэгістраваных арганізацыяў Малады Фронт, Зубр, Беларуская партыя свабоды , Моладзевы хрысьцяінскі саюз і іншых. Паводле КГБ, падчас сэмінараў Ян Буш “інструктаваў сяброў гэтых моладзевых арганізацыяў у пытаньянх удзелу ў грамадска-палітычным жыцьці рэспублікі, улучна з выбарамі парлямэнту ў 2004 годзе”. Акрамя таго, ён заклікаў удзельнікаў сэмінараў да кансалідацыі ў мэтах процідзеяньня кіраўніцтву Беларусі, зьмене унутрнай і зьнешняй паліыткі краіны – сьцвярджаюць у КГБ
XS
SM
MD
LG