Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Адключэньне электрычнасьці ў Грузіі -- акт сабатажу, кажа міністар


ТБІЛІСІ. Грузінскі міністар паліва і энэргетыкі Мамука Нікалайшвілі заявіў, што сёньняшняе адключэньне электраэнэргіі ў Грузіі было выкліканае актам сабатажу. Паводле Нікалайшвілі, нехта пашкодзіў высакавольтную лінію на захадзе краіны. Электрычнасьць зьнікла на 80 адсотках тэрыторыі Грузіі. Пакуль што падачу электрычнасьці аднавілі толькі ў сталіцы Грузіі, Тбілісі. Інцыдэнт адбыўся ў першы дзень працы новага міністра энэргетыкі. 75 адсоткаў у галоўнай энэргетычнай кампаніі Грузіі нядаўна набыла расейская кампанія “Адзіныя энэргасыстэмы”.
XS
SM
MD
LG