БАГДАД. Ірацкія інжынэры і амэрыканскія вайскоўцы працуюць над аднаўленьнем ірацкага нафтапроваду, які быў пашкоджаны двума выбухамі. Выглядае, што выбухі былі актамі сабатажу. Паводле прадстаўнікоў амэрыканскага войска, рамонт нафтапроваду возьме яшчэ прынамся дзесяць дзён. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр заявіў, што Ірак губляе 7 мільёнаў даляраў штодня з-за нападу на нафтапровад.
Многія раёны Багдаду дагэтуль застаюцца без вады, бо ў суботу дыверсанты выбухнулі гарадзкі вадапровад.