СЫДНЭЙ.Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Рычард Армітэдж папярэдзіў пра пагрозу тэрарыстычных актаў у часе саміту арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва, што адкрываецца ў кастрычніку ў сталіцы Тайлянду – Банкгоку. Выступаючы ў нядзелю ў Сыднэі, дзе ён знаходзіцца зь візытам, Армітэдж адзначыў, што, нягледзячы на арышт тайляндзкімі ўладамі міжнароднага тэрарыста Хамбалі, нельга лічыць, што ўдзельнікі саміту будуць у поўнай бясьпецы.