БАГДАД. Стала вядома, што тэлеапэратар агенцыі “Рэйтэр” Мазэн Дана, які загінуў у нядзелю пад Багдадам, быў застрэлены вайскоўцамі ЗША. Паводле амэрыканскага камандаваньня, жаўнеры стрэлілі па тэлеапэратару, пераблытаўшы ягоную відэакамэру з гранатамётам. Вядзецца расьследаваньне інцыдэнту. Цягам апошніх сутак павялічылася колькасьць ахвяыраў. 6 іракцаў былі забітыя і 59 параненыя ў часе мінамётнага абстрэлу невядомымі вязьніцы ў прымесьці Багдаду. У горадзе Басра застрэлены дацкі вайсковец. У перастрэлцы загінулі і два іракцы.