БАГДАД. Ірак губляе 7 мільёнаў даляраў у дзень у выніку дывэрсіяў на нафтаправодзе, -- паведаміў кіраўнік часовай адміністрацыі Пол Брэмэр. Трубаправод, па якому нафту перакачваюць у Турэччыну, быў падарваны двойчы за пошнія дні. Аднаўленчы працы зоймуць некалькі дзён. Яшчэ адна дывэрсія адбылася ў надзелю ў раёне Багдаду – выбухнуў вадаправод, які забясьпечваў вадою паўночную частку гораду. Затопленыя цэлыя кварталы, без водазабесьпячэньня засталіся каля трохсот чалавек.