Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Папа рымскі спадзяецца на аднаўленьне каштоўнасьцяў Эўропы


КАСТЭЛ ГАНДОЛЬФА (ІТАЛІЯ). Папа рымскі Ян Павал ІІ сёньня выказаў надзею, што далучэньне да Эўразьвязу новых краінаў дапаможа Эўропе пераадолець крызыс каштоўнасьцяў. Выступаючы перад пілігрымамі ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэл Гандольфа каля Рыму, Папа сказаў, што пашырэньне Эўразьвязу на ўход ня можа абмяжоўвацца геаграфічнымі і эканамічнымі аспэктамі. Ён выказаў надзею, што Эўропа адновіць сваю сапраўдную тоеснасьць. У некаторых зь дзесяці краінаў, што маюць далучыцца да Эўразьвязу ў наступным годзе – да прыкладу, у Славаччыне, на Мальце і ў Польшчы, адкуль паходзіць Папа рымскі – каталікі складаюць значную большасьць насельніцтва.
XS
SM
MD
LG