Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:19 ]  У сталіцу Лібэрыі прыбываюць міжнародныя міратворцы


Манровія Сёньня ў сталіцу Лібэрыі прыбылі 100 нігэрыйскіх салдатаў. Яны далучацца да вайскоўцаў з іншых краінаў заходняй Афрыкі, якія ахоўваюць парадак у лібэрыйскай сталіцы. Паведамляецца, што ў хуткім часе ў Манровію прыбудуць яшчэ 800 нігерыйскіх міратворцаў. Міратворчыя сілы пачалі прыбываць у Лібэрыю пасьля таго, як у панядзелак прэзыдэнт краіны Чарльз Тэйлар сышоў у адстаўку, а паўстанцы пакінулі раёны сталіцы, якія ўтрымлівалі на працягу двух месяцаў. Прадстаўнікі харчовай праграмы ААН і міжнароднага Чырвонага крыжу ужо пачалі разьмяркоўваць ежу сярод жыхароў лібэрыйскай сталіцы, якія не маглі атрымліваць дапамогу падчас панаваньня паўстанцаў
XS
SM
MD
LG