Багдад Пажар, які пачаўся ўчора на нафтаправодзе на поўначы Іраку стаў вынікам сабатажу. Пра гэта заявіў прадстаўнік амэрыканскай адміністрацыі Іраку. Пажар стаў вынікам выбуху. Толькі зараз пажарныя здолелі патушыць агонь. Адмыслоўцы спрабуюць пусьцісць нафту ў абыход пашкоджанага ўчастку, паведамляецца, што праз некалькі дзён запрацуе пашкоджаны ўчастак нафтаправоду. У мінулую сераду нафтаправод на поўначы Іраку запрацаваў упершыню пасьля пачатку вайны. Па ім паліва перапампоўваецца ў порты Турцыі.