Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:18 ]  Велікабрытанія прапануе скасаваць санкцыі супраць Лібіі


Нью-Ёрк Велікабрытанія мае намер прадставіць Радзе бясьпекі ААН рэзалюцыю пра скасаваньне міжнародных санкцыяў адносна Лібіі. Учора Лібія афіцыйна ўзяла на сябе віну за выбух амэрыканскага самалёту на шатлянскім горадам Локэрбі ў 1988 годзе. Тады загінулі 270 чалавек. Лібійскі ўрад абавязаўся выплаціць семьям загіблых кампэнсацыю ў памеры каля трох мільярдаў даляраў. У лісьце Радзе бясьпекі ААН Лібія абавязалася далучыцца да барьцьбы ўсясьветнай супольнасьці з міжнародным тэрарызмам. ЗША заявілі, што ня будуць пярэчыць адмене міжнародных санкцыяў супраць Лібіі.
XS
SM
MD
LG