Нью-Ёрк Сёньня тут амаль цалкам адноўленае энэнергазабесьпячэньне. Ізноў працуе нью-ёрскае мэтро.
Чакаецца, што ў Дэтройце і ў канацкім горадзе Таронта падача электраэнэргіі цалкам адновіцца толькі заўтра ўвечары. Дагэтуль перабоі з падачаю электрычнасьці і вады назіраюцца у амэрыканскіх штатах Нью-Джэрсі, Канэнкцікут і Пэнсыльванія, а таксама ў канацкай правінцыі Антарыяё.
ЗША і Канада ствараюць сумесную камісыю па дасьледваньні найбуйнейшай аварыі ў энергасыстэме Паўночнай Амэрыкі .
Нагадаем, што ў чацьвер у выніку аварыі без электрычнасьці засталіся 50 мільёнаў чалавек у шэрагу амэрыканскіх штатаў і канацкіх правінцыяў. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў аварыю “сыгналам для абуджэньня” і заявіў пра неабходнасьць рэформы электрычнай галіны.