Баку Сёньня ў Азэрбайджане афіцыйна пачалась перадвыбарчая прэзыдэнцкая кампанія. Галасаваньне адбудзецца 15 кастрычніка. У перадвыбарчай барацьбе ўдзельнічаюць 15 кандыдатаў, галоўныя прэтэндэнты на прэзыдэнцкую пасаду – дзейны кіраўнік дзяржавы Гэйдар Аліеў, які зараз лечыцца ў ЗША, ягоны сын Ільхам Аліеў, прэмьер-міністар краіны лідэр апазыцыйнай партыі “Мусават” Іса Гамбар. Паводле закону выбарчы фонд кожнага кандыдата ня мусіць перавышаць аднаго мільёна ста тысячаў даляраў.