Ерусалім Прадстаўнікі Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі вядуць перамовы наконт тэрмінаў вываду ізраільскага войска з гарадоў Калькілія і Іерыхо на Заходнім беразе Ярдану. Ізраіль таксама гатовы перадаць пад кантроль палестынцаў гарады Рамалла і Тулкарм. Дамоўленасьць была дасягнутая на перамовах паміж міністрам абароны Ізраілю Шаулем Мафазам і шэфам палестынскай службы бясьпекі Махамадам Дахланам.
Аднак рэалізацыя пагадненьня будзе залежыць ад таго, ці здолеюць палестынскія ўлады спыніць напады экстрэмістаў на ізраіліцянаў. Вывад ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў прадугледжаны плянам блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа”. Ізраільскія вайскоўцы ўжо пакінулі сэктар Газа і горад Бэтлехэм на Заходнім беразе Ярдану.