Эр Рыяд У Савудаўскай Арабіі на 80 годзе жыцьця памёр Ідзі Амін, былы прэзыдэнт Уганды, адзін з самых крывавых афрыканскіх дыктатараў.
Амін – былы баксёр і салдат брытанскага каляніяльнага войска прыйшоў да ўлады ва Ўгандзе ў 1971 годзе ў выніку ваенага перавароту. За 8 гадоў ягонага кіраваньня ў краіне паводле розных ацэнак было забіта ад 100 тысячаў да паўмільёна чалавек. Пасьля зьвяржэньня Амін зьбег у Дібію, потым у Ірак. 4 гады таму Савудаўская Арабія згадзілася даць прытулак былому дыктатару пры умове, што ён адмовіцца ад палітычнай дзейнасьці.