Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:32 ]  Сьвет вітае арышт тэрарыста Гамбалі

БАНГКОК: Лідэры ЗША, Аўстраліі і Інданэзіі, віталі арышт арганізатара шматлікіх тэрактаў ў паўдзённа-усходняй Азіі. Рыдуан бін Ісамудзін, вядомы як Гамбалі, быў затрыманы ў Тайляндзе, і знаходзіцца ў невядомым месцы. Прадстаўнікі ЗША лічаць, што Гамбалі зьяўляецца памочнікам лідэра Аль-Кайды Ўсамы бін Лядэна, і асноўным выканаўцам апэрацыяў, якія ладзіла групоўка Джымаах Ісьлямія. Яна абвінавачваецца ў леташнім бомбавым замаху на выспе Балі, калі загінулі болей за 200 чалавек. Сам Гамбалі абвінавачваецца ў у нападзе на гатэль у Джакарце, у выніку якога загінулі 12 чалавек. Міністар замежных справаў Аўстраліі Аляксандар Даўнэр назваў арышт Гамабалі “ вялікім ударам” па тэрарызме ў Азіі. Паводле прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша , Гамаблі -- гэта “ вядомы забойца” і “адзін з найболей небясьпечных тэрарыстаў ў сьвеце”.
XS
SM
MD
LG