БІШКЕК. Вярхоўны суд Кыргыстану пакінуў сёньня ў моцы вырак суду ніжэйшай інстанцыі ў справе апазыцыйнага дзеяча Фэлікса Кулава. Паводле абвінавачаньня ў злоўжываньні службовым становішчам, у часе, калі ў 90-я гады ён быў губэрнатарам правінцыі Чу, у студзені 2001 году, Кулаў быў прысуджаны да 10-ці гадоў турмы. Адвакат Кулава Любоў Іванова, зьбіраецца ад імя свайго кліента абскардзіць вырак. Фэлікс Кулаў лічыць, што суд над ім быў палітычна матываваны. Іншы апазыцыйны лідэр Тургуналіеў заявіў, што ён спрабуе прадставіць справу Кулава на разгляд Міжнароднага Суду.