Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:25 ]  Яшчэ адзін басьнійскі сэрб паўстане перад Міжнародным трыбуналам


ГААГА: Былы ахоўнік турмы, басьнійскі сэрб Мітар Рашэвіч, накіраваўся ў Гаагу, каб адказваць перад Міжнародным Судом. 9 жніўня у Бэлградзе ён здаўся ўладам дабраахвотна. Рашэвіч быў начальнікам 37 ахоўнікаў ў лягеры ў горадзе Фоча, у якім у 92-95 гадох, басьнійскія сэрбы ўтрымлівалі мусульманаў і харватаў. Яму інкрымінуюцца катаваньні, лютасьці і забойствы. Камандзер лягеру для затрыманых Мілорад Крноевач ўжо раней быў прысуджаны Трыбуналам да 7,5 гадоў турмы за падобныя злачынствы.
XS
SM
MD
LG