ВАШЫНГТОН: Злучаныя Штаты забаранілі палітычнае крыло іранскай апазыцыйнай групоўкі Народных Муджахедаў, і абвесьцілі іх тэрарыстычнай арганізацыяй. Рашэньне падпісанае дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам азначае, што маёмасьць групоўкі на тэрыторыі ЗША будзе арыштаваная, і будуць зачыненыя офісы арганізацыі. Народныя Муджахеды і раней лічыліся ў ЗША тэрарыстычнай групоўкай, аднак палітычнае крыло-Нацыянальная Рада Супраціву, абскардзіла такое стаўленьне да сябе ў амэрыканскіх судох. Эўразьвяз і Іран таксама абвесьцілі групоўку тэрарыстычнай. У чэрвені французкая паліцыя зладзіла рэйд на сядзібу Народных Муджахедаў у Парыжы і затрымала 160 чалавек.