Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:18 ]  У Туркмэністане замест парлямэнту будзе Народная Рада

АШГАБАД. Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў абвесьціў Народную Раду-Галк Маслагаты, найвышэйшым заканадаўчым органам краіны, замест парляменту. Ніязаў адзначыў, што гэты орган будзе вырашаць лёс Туркмэністану, пытаньні бясьпекі і дзяржаўнасьці. У склад Народнай Рады ўваходзіць 2500 дэлегатаў, часткова абраных і часткова прызначаных. Парлямэнт ў скалдзе 50 дэпутатаў застанецца, аднак, яго паўнамоцтвы будуць абмежаваныя. Ніязаў падпісаў прапанову Народнай Рады, каб грамадзяне краіны, да 2020 году атрымлівалі газ, ваду, электрычнасьці і соль бясплатна. Зараз, усё гэта строга рэглямэнтуецца, і пераважна не хапае ўсім.
XS
SM
MD
LG