Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:54 ]  Электраэнэргія паступова аднаўляецца у Нью- Йорку

Вялікая тэрыторыя паўночна-усходняй часткі ЗША і поўдню Канады апынулася бяз электрычнасьці. Пакуль дакладна невядомыя прычыны. Канада мяркуе, што замыканьне адбылося на электрастанцыі ЗША у штаце Нью-Йорк. ЗША не пагаджаюцца, але дакладнай прычыны пакуль ня могуць назваць. Кампаніі, якія займаюцца энэргазабяспечаньнем, заявілі, што прычынай стаўся разрыў у высокавольтных лініях, якія злучаюць ЗША і Канаду. Раней улады Нью-йорка заявілі, што прычына – перагрузка лініяў электраперадачаў Ніягара-Мохаўк. Улады заявілі, што гэта не тэрарыстычны напад.Прэзыдэнт ЗША Дж Буш выступіў у Сан Дыега “Фэдэральныя службы бясьпекі і Міністэрства нацыянальнай бясьпекі дасьледуюць прычыны аварыі, на дадзены сосант няма ніякіх сьлядоў тэрарыстаў”. Прэзыдэгт ЗША Дж. БуЯк паведамілі энэргэтыкі, забясьпячэньне электрычнасьцю местаў ЗША і Канады можа быць цалкам адноўленае цягам бліжэйшых 24 гадзінаў.Мэр Нью-Йорка Майкл Блумбэрг заявіў, што энэргазабясьпячэньне места паступова аднаўляецца. Сьвятло пададзенае ужо у многія дамы Нью-йорку. Цалкам энэргазабясьпячэньне адноўленае у Бронксе, часткова у Брукліне і Квінсе.ш сёньня заявіў, што дасьць загад пра дасьледаваньне аварыі.
XS
SM
MD
LG