Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:52 ]  Гамбалі быў арыштаваны у Тайландзе


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты затрымалі высокапастаўленага прадстаўніка Аль Кайды у Паўдзённа-усходняй Азіі Рыдуана Бін Ісамудзіна, вядомага як Гамбалі. Ён “вядомы кіллер” і “адзін са смяротна небясьпечных тэрарыстаў сьвету”. Мяркуецца, што Гамбалі зьяўляецца блізкім супрацоўнікам намесьніка Асамы Бін Лядэна-Халіда Мухамада, які знаходзіцца ў амэрыканскай турме. Гамбалі таксама падазраецца у арганізацыі бомбавага выбуху у Джакарце 5 жніўня, а таксама у ранейшых нападах -- на выспе Балі, ў цэрквах на Філіпінах. Ён быў арыштаваны у Тайландзе, цяпер знаходзіцца у ЗША у вязьніцы.
XS
SM
MD
LG