ГАМБУРГ. У Гамбурзе у Нямеччыне працягваецца суд над падазраваным удзельнікам арганізацыі нападу 11 верасьня 2001 г. На Усясьветны Гандлёвы Цэнтар у ЗША. Падсудны – грамадзянін Марока Абдэлані Мзоудзі. Адвакат падсуднага, Міхаэль Разэнталь заявіў, што ён сёньня мае намер высьветліць на судзе дакладнасьць доказаў віны падсуднага, якія падалі прадстаўнікі ЗША.
Мяркуецца, што апраўданьне падсуднага немагчымае.