Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:35 ]  На поўначным усходзе ЗША і поўдні Канады -- няма электрычнасьці

Учора увечары бяз электрычнасьці засталіся Нью-Йорк, Дэтройт, Кліўленд, Таронта, Аттава і шмат іншых местаў на паўночным усходзе ЗША і на поўдні Канады. У штаце Нью-Йорк, які найбольш пацярпеў у выніку аварыі, абвешчанае надзвычайнае становішча. Пасажыры Нью-Йоркскага мэтра апынуліся заблякаванымі пад зямлёй у часы пік, калі зьнікла электрычнасьць. Спыніўся і наземны грамадзкі транспарт – дзесяткі тысячаў нью-йркцаў вымушаныя былі ісьці дахаты пяхатою, у выніку вуліцы былі запоўненыя натоўпамі людзей. Адлучыліся ліфты у шматпавярховых будынках – усе, хто былі заблякаваныя у ліфтах, эвакуяваныя. Пацярпелых няма. Важнейшыя аб’екты атрымоўваюць электраэнэргію пры дапамозе аварыйных гэнэратараў. Дзеля папярэджаньня злачыннасьці уначы у Нью-Йорке на вуліцах дзяжураць 40 тысячаў паліцыянтаў і пажарнікаў. З-за спыненьня падачы электраэнэргіі, у чатырох штатах ЗША была спыненая праца 9 ядзерных рэактараў.
XS
SM
MD
LG