ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты затрымалі высокапастаўленага прадстаўніка Аль Кайды на Паўдзённа-усходню Азію Рыдуана Бін Ісамудзіна, вядомага як Гамбалі. За гэтым іслямскім клірыкам вялі вышук Інданэзія, Малайзія і Сінгапур і Філіпіны, якія падазраюць яго ў арганізацыі бомбавых замахаў. Прадстаўнік Белага Дому заявіў, што Гамбалі зьяўляецца адным з найбольш небясьпечных тэрарыстаў, які стаіць за бомбавымі замахамі на выспе Балі, а таксама ў цэрквах на Філіпінах. Мяркуецца, што Гамбалі зьяўляецца блізкім супрацоўнікам намесьніка Асамы Бін Лядэна-Халіда Мухамада, які знаходзіцца ў амэрыканскай турме.