БАГДАД. У хуткім часе, Ірак адкрые свае амбасады ў Лёндане, Вашынгтоне а таксама ў пяці арабскіх сталіцах: Амане, Абу Дабі, Бэйруце, Каіры і Манаме. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік міністэрства замежных справаў Іраку Гасан Гусэйн. Паводле яго, да канца году, Ірак адкрые свае амбасады ў 38 краінах сьвету.