Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:52 ]  У Францыі ад сьпякоты памерлі 3000 чалавек


ПАРЫЖ. У Францыі памерлі тры тысячы чалавек цягам апошніх двох тыдняў, яны ня вытрымалі сьпякоты -- пра гэта паведаміла сёньня Міністэрства аховы здароўя. Увесь гэты час тэмпэратура паветра ў многіх гарадох Францыі была вышэй за 35 градусаў. У Парыжы слупок тэрмометру быў каля 37 градусаў. Паведамляецца, што шпіталі і моргі перапоўненыя, пахавальныя службы не спраўляюцца са сваёй працай.
XS
SM
MD
LG