МАНРОВІЯ. 200 амэрыканскіх вайскоўцаў прызямліліся сёньня на лётнішчы сталіцы Лібэрыі – Манровіі . Яны прыбылі зь місіяй аказаць дапамогу міратворцам з краінаў Заходняй Афрыкі. Сёньня ж лібэрыйскія паўстанцы пакінулі марскі парт Манровіі. Прадстаўнікі ААН заяўляюць, што ва ўмовах скрайне цяжкой сытуацыі, што склалася ў краіне, неабходна як мага хутчэй наладзіць дастаўку гуманітарнай дапамогі марскім шляхам.