КАРАЧЫ. Марскому ўзьбярэжжу Карачы пагражае экалягічная катастрофа. Напрыканцы ліпеня на падыходах да порту Карачы сеў на мяліну нафтавы танкер, зь якога паступова пачала выцякаць нафта. Сёньня вадаплаў разваліўся на часткі. На борце танкеру, што плыў пад грэцкім сьцягам, -- 40 тысячў тонаў нафты. Пакуль не паведамляецца, колькі нафты ўжо выцекла, але ўзьбярэжжа ў навакольлі Карачы ўжо моцна забруджанае.