НЬЮ ЙОРК. Арыштаваны у Нью-Джэрсі брытанскі грамадзянін, які спрабаваў прадаць нелегальна зброю, сёньня пераведзены у турму – ён абвінавачваецца у падтрымцы тэрарыстаў і нелегальным гандлі зброяй.
Хэкмат Лакхані быў арыштаваны у аўторак пры спробе ўвезьці у ЗША зэнітную ракету расейскай вытворчасьці, каб прадаць яе тэрарыстам.
Затрыманыя яшчэ два чалавекі у Нью-Йорку у той самы дзень у сувязі з гэтай справай. Яны таксама абвіначваюцца у падтрымцы тэрарызму і кантрабандзе зброі.
Учора прэзыдэнт ЗША Дж. Буш сказаў, што гэтыя арышты – доказ таго, што новыя ўзмоцненыя меры бясьпекі у ЗША дзейсныя.
Арышты сталіся магчымымі у выніку супрацоўніцтва выведак ЗША, Вялікай Брытаніі і Расеі.