Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:21 ]  Дзеля бясьпекі у Афганісьане патрэбна больш войскаў


Прадстаўнік ААН у Афганістане Лакдар Брахімі заявіў, што надзвычай важным з’яўляецца рашэньне Рады Бясьпекі ААН адносна пашырэньня сфэры дзеяньня міжнародных міратворчых сілаў па-за межы сталіцы Афганістану і яго бліжэйшыя правінцыі. Брахімі заявіў гэта пасьля ўчорашняга абмяркаваньня у Радзе Бясьпекі ААН мераў павышэньня бясьпекі у Афганістане, якія неабходныя прынамсі да законных выбараў у чэрвені у наступным годзе. Учора, калі была зробленая гэтая заява, у Афганістане больш 60 чалавек былі забітыя і дзесяткі параненыя у выніку новых нападаў у Афганістане.
XS
SM
MD
LG